From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква Сьвятога Спаса[a] — помнік архітэктуры пачатку XIX стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзілася на Спаскай вуліцы[b]. Твор архітэктуры клясыцызму. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі царкву (захаваліся падмуркі).
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Спаса | |
Спаская царква | |
Краіна | Беларусь |
Места | Віцебск |
Каардынаты | 55°12′03.5″ пн. ш. 30°12′07.9″ у. д. |
Царква Сьвятога Спаса | |
Царква Сьвятога Спаса на Вікісховішчы |
Драўляную Спаскую царкву збудавалі ў XV—XVI стагодзьдзях[1]. Упершыню яна ўпамінаецца ў інвэнтары 1552 году.
Цэркаў Сьвятога Спаса, к той цэркві надаў мешчанін віцебскі Фёдар Якаўлевіч зямліцу каторую поп тое цэркві з долі пахаці даць | ||
У 1750 годзе збудавалі новую драўляную царкву, якая мела 5 купалоў і гонтавы дах.
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. У канцы XVIII ст. царква згарэла, захавалася толькі мураваная званіца. У 1810 годзе пачалося будаваньне мураванай царквы. У вайну 1812 году будынак зруйнавалі. У 1813—1819 гадох на цяперашнім месцы збудавалі новую мураваную царкву, пазьней — мураваную званіцу.
Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі яго Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве). Царкву перабудоўвалі ў 1847 і 1855 гадох.
У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву.
У Другую сусьветную вайну царква нязначна пацярпела. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры.
Помнік архітэктуры клясыцызму. Царква мела крыжова-купальны плян. Над сяродкрыжжам узвышаўся купал.
Інтэр’ер меў рысы стылю барока.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.