вёска ў Маладэчанскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Хо́ўхла, Хо́ўхлава[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Бярэзіны. Уваходзіць у склад Хажоўскага сельсавету Маладэчанскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 414 чалавек. Знаходзіцца за 23 км на поўдзень ад места і чыгуначнай станцыі Маладэчна.
Хоўхла лац. Choŭchła | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Маладэчанскі |
Сельсавет: | Хажоўскі |
Насельніцтва: | 414 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1773 |
Паштовы індэкс: | 222321 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°9′51.98″ пн. ш. 26°46′5.99″ у. д. |
± Хоўхла | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Хоўхла — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся драўляны касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII ст.
Тапонім Хоўхла ўтварыўся ад слова хоўхаліца (хохаліца) — 'хмызьняк у старыцы'[2]. Традыцыйная гістарычныя назва, ужываная мясцовымі жыхарамі — Хоўхла, за савецкім часам зьмененая на цяперашняе афіцыйнае Хоўхлава[3].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Chochlo (1514 год)[4]; Хохло (1553 год)[5].
Першы пісьмовы ўпамін пра Хоўхлу як умацаваны замак датуецца 1437 годам. Далей неаднаразова выступае (рус. Холъхло) як адзін з цэнтраў гаспадарскіх земляў, зь якіх баярам Вялікага Княства Літоўскага рабіліся зямельныя наданьні[6]. У сярэдзіне XVI ст. у тутэйшай друкарні адну з сваіх кнігаў надрукаваў Сымон Будны.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Хоўхла ўвайшла ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва[7]. З 1780 году мястэчка знаходзілася ў валоданьні Галімскіх[8].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Хоўхла апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вялейскім павеце. У пачатку XIX ст. паселішча перайшло ў валоданьне Карніцкіх.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Хоўхлу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Хоўхла абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Хоўхла апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у гміне Гарадку Маладэчанскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1939 годзе Хоўхла ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.
На 2003 год у Хоўхле было 160 двароў. 28 траўня 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Хоўхлаўскага сельсавету вёску перадалі ў склад Хажоўскага сельсавету[9]. У 2000-я гады Хоўхла атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
У Хоўхле працуюць сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.