From Wikipedia, the free encyclopedia
Хосьні Мубарак (4 траўня 1928, Кафра эль-Мусайлаха — 25 лютага 2020) — эгіпецкі вайсковы, палітычны і дзяржаўны дзяяч, чацьвёрты прэзыдэнт Эгіпту ў 1981—2011.
Хосьні Мубарак | ||||
па-арабску: حُسني مُبارك | ||||
4-ы Прэзыдэнт Эгіпту | ||||
---|---|---|---|---|
14 кастрычніка 1981 — 11 лютага 2011 | ||||
Папярэднік: | Анвар Садат | |||
Наступнік: | Махамад Хусэйн Тантаві (в. а.) | |||
49-ы прэм’ер-міністар Эгіпту | ||||
7 кастрычніка 1981 — 2 студзеня 1982 | ||||
Папярэднік: | Анвар Садат | |||
Асабістыя зьвесткі | ||||
Нарадзіўся: |
4 траўня 1928 Кафра эль-Мусайлаха, Эгіпет | |||
Памёр: |
25 лютага 2020 | |||
Партыя: | Нацыянал-дэмакратычная партыя Эгіпту | |||
Сужэнец: | Сюзана Мубарак | |||
Дзеці: | сыны: Алаа і Гамаль | |||
Бацька: | ас-Саід Ібрахім Мубарак | |||
Адукацыя: | ||||
Узнагароды: |
| |||
Нарадзіўся ў малой вёсцы ў дэльце Нілу. У 1949—1974 служыў у войску. Даслужыўся да камандуючага вайскова-паветранымі сіламі і намесьніка міністра абароны краіны. У 1959—1960 і 1964—1965 навучаўся ў СССР, у Вайсковай акадэміі імя Фрунзэ ў Маскве.
У 1975 тагачасны прэзыдэнт Эгіпту Анвар Садат прызначыў Мубарака віцэ-прэзыдэнтам краіны. Пасьля забойства ісламістамі Садата падчас вайсковага параду 6 кастрычніка 1981 Мубарак пераняў пасаду прэзыдэнта і ўвёў у краіне надзвычайнае становішча.
Пераабіраўся большасьцю галасоў на рэфэрэндумах у 1987, 1993 і 1999 гадах. Галасаваньне праходзіла без альтэрнатыўных кандыдатаў. Неабходнасьць рэфэрэндумаў абгрунтоўвалася захаваньнем надзвычайнага становішча ў краіне, выкліканага абвастрэньнем ісламскай праблемы.
26 верасьня 1999 у Эгіпце адбыўся чарговы рэфэрэндум аб падаўжэньні на шэсьць гадоў прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Мубарака, па выніках якога ён захаваў пасаду прэзыдэнта, атрымаўшы падтрымку ў 93,79% галасоў.
У 2005 годзе былі прынятыя папраўкі да Канстытуцыі, дзякуючы якім партыі атрымалі права вылучаць сваіх кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта. Першыя выбары па новай сыстэме прайшлі 7 верасьня 2005 году. Мубарак атрымаў перамогу. Законнасьць гэтых выбараў ставіцца пад сумнеў, паколькі было зафіксавана мноства парушэньняў[2].
29 студзеня 2011, празь пяць дзён пасьля пачатку вулічных пратэстаў супраць свайго кіраўніцтва, Мубарак прызначыў віцэ-прэзыдэнтам Амара Сулеймана, які да таго часу быў шэфам эгіпецкай спэцслужбы.
10 лютага 2011 году, нягледзячы на чаканьні, Мубарак адмовіўся сыходзіць з пасады прэзыдэнта, абвясьціўшы, што ня будзе балатавацца на наступных выбарах[3].
11 лютага 2011 году пад ціскам шматтысячных пратэстоўцаў адмовіўся ад сваёй пасады[4].
15 красавіка 2015 году зьявілася інфармацыя пра сьмерць Мубарака[5], дастаўленага ў каірскі вайсковы шпіталь «Аль Маадзі», якая была пазьней абвергнутая лекарамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.