Украінскі правапіс 1928 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Украінскі правапіс 1928 году, таксама вядомы як Харкаўскі правапіс (Правапіс Галаскевіча, скрыпнікоўка) — правапіс украінскай мовы, прыняты ў 1927 годзе на Ўсеўкраінскай правапіснай канфэрэнцыі, якая праходзіла ў Харкаве — тагачаснай сталіцы УССР. Гэты правапіс 6 верасьня 1928 году зацьвердзіў Народны камісар па адукацыі, Мікола Скрыпнік, на падставе чаго правапіс часам завуць скрыпнікоўкай. 31 сакавіка 1929 году гэты правапіс быў зацьверджаны і Навуковым таварыствам імя Тараса Шаўчэнкі ў Львове, які на той час быў пад уладай Польшчы.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fc/%D0%93%D1%80%D0%B8%D0%B3%D0%BE%D1%80%D1%96%D0%B9_%D0%93%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D1%81%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D0%B8%D1%87.png/220px-%D0%93%D1%80%D0%B8%D0%B3%D0%BE%D1%80%D1%96%D0%B9_%D0%93%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D1%81%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D0%B8%D1%87.png)