Хангыль
альфабэт карэйскай мовы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Хангы́ль (па-карэйску: 한글) — фанэматычнае пісьмо карэйскай мовы. Характэрнай асаблівасьцю хангылю зьяўляецца тое, што літары аб’ядноўваюцца ў групы, прыкладна адпаведныя складам. Гэты выгляд пісьменства быў распрацаваны ў сярэдзіне XV стагодзьдзя й зьяўляецца асноўным у Паўднёвай Карэі й адзіным у КНДР.
Хангыль арганізаваны ў выглядзе блёкаў. Кожны блёк складаецца зь ня менш чым з 2 літараў, якіх і пісьме налічваецца 24. У блёке павінна быць мінімум 1 з 14 зычных і 1 з 10 галосных. Як прыклад блёк 한 (Хан), які выглядае як адзіны знак, разгортваецца, на самой справе, у тры асобныя літары ㅎ х, ㅏ а ㄴ н. Гэтыя складовыя блёкі могуць быць напісаны як гарызантальна — зьлева направа, гэтак і вэртыкальна — зьверху ўніз у слупках справа налева. Першапачаткова альфабэт меў некалькі дадатковых літараў. Колькасьць матэматычна магчымых блёкаў складае 11172 адзінкі.