From Wikipedia, the free encyclopedia
Хаба́раўскі край (па-расейску: Хабаровский край) — край на ўсходзе Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Хабараўск. Край уваходзіць у Дальнеўсходную фэдэральную акругу, мяжуе з Магаданскай і Амурскай вобласьцю, Якутыяй, Габрэйскай аўтаномнай воласьцю й Прыморскім краем. Акрамя таго край мае выхад да Японскага й Ахоцкага мораў, а ад вострава Сахалін аддзяляецца пралівамі Татарскім й Невельскім.
Хабараўскі край | |
Хабаровский край | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | край |
Уваходзіць у | Далёкаўсходняя фэдэральная акруга Далёкаўсходні эканамічны раён |
Адміністрацыйны цэнтар | Хабараўск |
Дата ўтварэньня | 20 кастрычніка 1938 |
Губэрнатар | Вячаслаў Шпорт |
Афіцыйныя мовы | расейская мова |
Насельніцтва (2014) | 1 339 912 (35-е месца) |
Шчыльнасьць | 1,7 чал./км² |
Плошча | 787 633 км² (4-е месца) |
Месцазнаходжаньне Хабараўскага краю | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +11 |
Код ISO 3166-2 | RU-KHA |
Код аўтам. нумароў | 27 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Акрамя асноўнай, кантынэнтальнай частцы, у склад краю ўваходзяць некалькі астравоў, сярод іх самымі буйнымі ёсьць Шантарскія астравы. Агульная працягласьць берагавой лініі складае каля 2500 км, у тым ліку астравы маюць працягласьць 3390 км.
У Сярэднявеччы тэрыторыя сучаснага Хабараўскага краю была населена ў асноўным народамі тунгуса-маньчжурскай моўнай групы, а таксама ніўхамі. У Кітаі яны былі вядомыя пад зборнай назвай «дзікія чжурчжэні»[1].
Першыя расейскія земляпраходцы прыбылі ў гэтыя паўночныя тэрыторыі расейскага краю ў XVII стагодзьдзі. У 1639 годзе атрад казакоў на чале з Іванам Масквіціным выйшаў да берагоў Ахоцкага мора.
У цэлым Хабараўскі край зьяўляецца адным з самых маланаселеных рэгіёнаў Расеі, што абумоўлена, па-першае, агульным эканамічным заняпадам постсавецкага часу, а па-другое — суровасьцю мясцовага клімату, параўнальнага з раёнамі скрайняй Поўначы.
Паводле аб’ёмаў вытворчасьці, назапашанаму вытворчаму, навукова-тэхнічнаму, кадраваму патэнцыялу вядучымі ў прамысловасьці краю зьяўляюцца[2]:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.