Уцёкі ў Эгіпет
біблійная падзея / From Wikipedia, the free encyclopedia
Уцё́кі ў Эгі́пет — апісаныя ў Эвангельлі паводле Мацьвея падзеі, якія адбываліся з сям’ёй Ісуса Хрыста пасьля наведваньня вешчуноў з усходу. Язэп з Марыяй выпраўляюцца ў Эгіпет, каб уратаваць Сына ад забойства, замоўленага царом Ірадам.