![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ec/Bartolom%25C3%25A9_Esteban_Murillo_-_Adoration_of_the_Magi_-_Google_Art_Project.jpg/640px-Bartolom%25C3%25A9_Esteban_Murillo_-_Adoration_of_the_Magi_-_Google_Art_Project.jpg&w=640&q=50)
Тры каралі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мудрацы́ з усхо́ду[1][2] — група выбітных замежнікаў, якія наведалі Ісуса пасьля ягонага нараджэньня, каб прынесьці яму ў дар золата, ладан і міра «як народжанаму Цару Юдэйскаму».
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Тры каралі (неадназначнасьць).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ec/Bartolom%C3%A9_Esteban_Murillo_-_Adoration_of_the_Magi_-_Google_Art_Project.jpg/640px-Bartolom%C3%A9_Esteban_Murillo_-_Adoration_of_the_Magi_-_Google_Art_Project.jpg)
Служаць постацямі ў сьвяткаваньні Калядаў і ёсьць часткай хрысьціянскай традыцыі. Таксама яны вядомыя як: біблейскія вешчуны (валхвы; грэц. μάγοι), тры мудрацы (каралі або цары), а таксама як цары з усходу. У багаслоўскай працы VIII стагодзьдзя былі названыя імёны мудрацоў, якія прынесьлі дары — Каспар, Мэльхіёр і Валтасар. У пазьнейшым апавяданьні апісваўся іх выгляд: Каспар — «безбароды юнак», Валтасар — «барадаты старац», а Мэльхіёр — «цемнаскуры» родам з Этыёпіі. Пасьля вяртаньня ў свае землі мудрацы сталі прапаведнікамі хрысьціянства. Цяпер залаты каўчэжац зь іх мошчамі знаходзіцца ў Кёльнскім саборы сьвятога Пятра (зямля Паўночны Райн — Вэстфалія, Нямеччына)[3]. Іхныя 3 дары прывялі да шырока распаўсюджанага меркаваньня, што іх было трое[4]. У Асырыйскай царкве Ўсходу іх колькасьць лічыцца роўнай 12. Іхнае найменьне царамі ў пазьнейшым хрысьціянскім пісаньні, верагодна, зьвязанае з Псальмай 72:11: «Няхай усе каралі падаюць перад ім»[5].
Праваслаўная царква ня лічыць іх царамі, не падлічвала іхную колькасьць, не давала ім імёны й ня ўпісвала іх у дактрыну. У Каталіцкай царквы памяць трох цароў зьдзяйсняецца на Сьвята трох каралёў, то бок 6 студзеня, у некаторых каталіцкіх краінах — выходны дзень.