Усьпеньне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Усьпе́ньне Прасьвято́й Багаро́дзіцы (Прачы́стая, Засьне́ньне, Унебаўзяцьце Найсьвяцейшай Панны Марыі) — летняе сьвята памяці спачыну Дзевы Марыі 15 жніўня [ст. ст. 28 жніўня] 45 году ў веку 63-х гадоў.
Хрысьціянская традыцыя | |
Значэньне | успамін спачыну Дзевы Марыі |
---|---|
Дата | 15 жніўня [ст. ст. 28 жніўня] |
Адзначаецца 15 жніўня па новым стылі ў Каталіцкім касьцёле і па старым стылі ў Праваслаўнай царкве, што па новым стылі прыпадае на 28 жніўня. На пахаваньне ў Ерусаліме сабраліся 12 апосталаў яе сына Ісуса Хрыста. Цела Багародзіцы аднесьлі ў пахавальную пячору з ужо супачылым мужам Ёсіфам Абручнікам і бацькамі Якімам і Ганнай. У той дзень першасьвятар Афонія стаў вызнаваць сяба хрысьціянінам[1].
Сьвята ўзнікла ў 5м ст у Палестыне. Нагодаю да гэтага паслужыла асьвячэньне збудаванай рымскай дамаю Ікэяй царквы ў гонар Багародзіцы, што знаходзілася па дарозе з Ерусаліму ў Бэтлеем. Пасьля сьвяткаваньне было перанесена ў Ерусалім у царкву каля Гетсыманіі, дзе паломнікам паказвалі дамавіну, ў якой была пахаваная Багародзіца. У 6м ст сьвята было ўжо вядомае ва ўсім хрысціянскім Ўсходзе. Папа Тодар І, які паходзіў з Ерусаліму, ўвёў гэтае сьвята ў Рыме, дзе яно атрымала назву "Унебаўзяцьця".[2]