Усеўкраінскае аб’яднаньне «Бацькаўшчына»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Усеўкраі́нскае аб’ядна́ньне «Ба́цькаўшчына» (па-ўкраінску: Всеукраїнське об`єднання «Батьківщина») — палітычная партыя Украіны. Лідэр партыі — Юлія Цімашэнка. Партыя прымала ўдзел у датэрміновых выбарах у Вярхоўную раду Ўкраіны ў складзе Блёку Юліі Цімашэнкі. Прымала ўдзел ў Эўрамайдане. Пасьля перамогі рэвалюцыі да канца 2014 году ўваходзіла ў склад урадавай кааліцыі «Эўрапейскі выбар» разам з партыямі УА «Свабода», УДАР, дэпутацкімі групамі «Эканамічнае развіцьцё» ды «Суверэнная эўрапейская Украіна». Атрымала ўрадавыя пасады ў Першым урадзе Арсеня Яцанюка.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Усеўкраінскае аб’яднаньне «Бацькаўшчына» (неадназначнасьць).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1f/Logo_of_the_All-Ukrainian_Union_%22Fatherland%22.svg/220px-Logo_of_the_All-Ukrainian_Union_%22Fatherland%22.svg.png)