Урад (Вялікае Княства Літоўскае)
у Вялікім Княстве Літоўскім / From Wikipedia, the free encyclopedia
Урад (старабел.: вряд) — кіраўніцкі апарат і пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім. Складаўся з пэўнага штату службоўцаў (ураднікаў), якія беспасярэдне выконвалі функцыі дзяржаўнага і гаспадарчага кіраваньня ў двары і маёнтках вялікага князя, у ваяводзтвах, паветах, маёнтках магнатаў і інш.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Урад (неадназначнасьць).
Існавалі земскія (дзяржаўныя), прыдворныя, судовыя, прыватнаўласьніцкія ўрады.
У Статуце Вялікага Княства Літоўскага (1588) паняцьце «ўрад» выкарыстоўвалася таксама ў сэнсе суду[1].