места ў Швэцыі From Wikipedia, the free encyclopedia
У́меа (па-швэдзку: Umeå) — горад на поўначы Швэцыі, цэнтар аднайменнай камуны і лэну Вэстэрботэн. Насельніцтва — 83 249 жыхароў (па стане на 2015 год; найбуйнейшы паводле колькасьці насельніцтва горад Паўночнай Швэцыі і дванаццаты сярод найбуйнейшых гарадоў краіны). У горадзе працуе самы буйны ў паўночнай Швэцыі ўнівэрсытэт. Пры ўнівэрсытэце працуе шпіталь. Умеа зьяўляецца цэнтрам мэдычных дасьледаваньняў у Швэцыі. Умеа быў абраны культурнай сталіцай Эўропы на 2014 год (разам з Рыгай).
Умеа | |||||
швэдз. Umeå | |||||
Ратуша Умеа | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1622 | ||||
Краіна: | Швэцыя | ||||
Ляндскап: | Вэстэрботэн | ||||
Лэн: | Вэстэрботэн | ||||
Камуна: | Умеа | ||||
Плошча: | 34,15 км² [1] | ||||
Вышыня: | 12 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2015) | |||||
колькасьць: | 83 249 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2437,75 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 090 | ||||
Паштовы індэкс: | 90X XX | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 63°49′42.434″ пн. ш. 20°16′14.038″ у. д. | ||||
Умеа | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.umea.se |
Умеа ўпершыню згадваецца пад 1314 і паўторна пад 1320 годам. У XV стагодзьдзі Умеа, як і ўвесь Норлянд актыўна калянізуецца швэдамі і становіцца важным гандлёвым цэнтрам. Свае першыя гарадзкія прывілеі Умеа атрымаў у 1588 годзе, калі ён яшчэ знаходзіўся за 5 км на захад ад сучаснага цэнтру гораду. Аднак ужо ў 1590 годзе рака Ўмеэльвэн выйшла зь берагоў і затапіла горад: ён часова прыходзіць у заняпад. У 1621 годзе кароль Густаў II Адольф адпраўляе свайго прадстаўніка Уляфа Бурэ з мэтай аднавіць горад на больш высокім месцы. Ужо праз год Умеа зноў атрымаў гарадзкі прывілей, а ў 1637 годзе становіцца адміністрацыйным цэнтрам лэну Вэстэрботэн. Цікава, што насельніцтва гораду складала ў гэты час усяго сорак чалавек! У 1646 Умеа атрымаў канчатковыя гарадзкія прывілеі. З 1714 па 1721 гады (у ходзе Вялікай Паўночнай вайны) горад шматразова быў спалены расейцамі, якія займалі горад і пазьней — у 1809 годзе. Напрыканцы XIX стагодзьдзя дагэтуль пераважна драўляны горад быў мадэрнізаваны, у ім зьявіліся шырокія вуліцы, уздоўж якіх былі высаджаны бярозавыя алеі. З гэтага часу горад атрымаў мянушку «Горад бяроз». У 1965 годзе ў Умеа быў заснаваны першы ў Норляндзе ўнівэрсытэт: з таго часу насельніцтва гораду больш чым падвоілася.
Умеа — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.