From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзі́мер Папко́віч (25 сакавіка 1935, в. Дварэц, Вялейскі павет, Віленскае ваяводзтва — 10 красавіка 2021) — беларускі паэт і перакладчык.
Уладзімер Папковіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 25 сакавіка 1935 (89 гадоў) в. Дварэц, Вялейскі павет, Віленскае ваяводзтва, Польская Рэспубліка |
Памёр | 10 красавіка 2021 |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, перакладчык |
У 1953 годзе скончыў Ільянскую сярэднюю школу Вялейскага раёну. У 1958 годзе скончыў Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў, дзе працаваў выкладчыкам нямецкай мовы па 1962 год. З 1962 па 1963 працаваў інжынэрам-перакладчыкам патэнтнага бюро Інстытуту навукова-тэхнічнай інфармацыі і прапаганды пры Савеце Міністраў БССР. З 1963 па 1964 працуе выкладчыкам катэдры замежных моваў Менскай вышэйшае інжынэрна-радыётэхнічнай навучальні. З 1966 па 1970 гг. настаўнічаў у Віцебску і ў Віцебскім пэдінстытуце. З 1973 году выкладчык нямецкай і ангельскай моваў Віцебскага індустрыяльнага тэхнікума, з 1982 г. — старэйшы выкладчык Віцебскага пэдінстытута[1]. Ад 1990 да 1991 году быў старшынём Віцебскай гарадзкой рады Таварыства беларускай мовы[2]. З 1998 па 2005 год — загадчык катэдры нямецкай мовы гэтага ўнівэрсытэту.
Друкавацца пачаў з 1962 году ў рэспубліканскіх, абласных і гарадзкіх выданьнях у Менску і Віцебску: часопісах «Нёман», «Полымя», «Маладосьць», альманахах «Далягляды», «Братэрства» і інш. Аўтар зборнікаў вершаў «На досьвітку» (1978), «Зерне» (1982), «Самы кароткі цень» (1988), «На тым стаю», «Рэшта», кнігі гумару «Вы будзеце смяяцца».
На беларускую мову перакладае творы нямецкіх, польскіх, расейскіх і цыганскіх паэтаў[3]. У ягоным перакладзе выйшлі кнігі Ёганэса Бэхера «Вяртаньне да сябе» (1988), Рут Крафт(de) «Востраў без маяка» (1987), «Закаханы вандроўнік: Паэзія нямецкага рамантызму» (1989). Аўтар перакладаў рамана Эрыха Рэмарка «Тры таварышы», п’есы Фрыдрыха Шылера «Вільгельм Тэль»[3], твораў шэрагу іншых нямецкіх, аўстрыйскіх і польскіх аўтараў.
На нямецкую мову пераклаў паэму Канстанціна Вераніцына «Тарас на Парнасе».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.