Уладзімер Караткевіч
беларускі пісьменьнік / From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзі́мер Сямё́навіч Каратке́віч (26 лістапада 1930, Ворша, Віцебская вобласьць — 25 ліпеня 1984, Менск, БССР) — беларускі пісьменьнік, празаік, драматург, публіцыст, перакладнік, сцэнарыст, клясык беларускае літаратуры. Адна з найбольш яскравых постацяў у беларускае літаратуры другое паловы XX стагодзьдзя[2]. Першы беларускі пісьменьнік, які зьвярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву[3].
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Караткевіч (неадназначнасьць).
Уладзімер Караткевіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Уладзімер Сямёнавіч Караткевіч |
Нарадзіўся | 26 лістапада 1930(1930-11-26)[1] |
Памёр | 25 ліпеня 1984(1984-07-25)[1] (53 гады) |
Пахаваны | |
Сужэнец | Валянціна Караткевіч[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | драматург, перакладнік, паэт, настаўнік, пісьменьнік, сцэнарыст, празаік |
Гады творчасьці | 1951 — 1984 |
Кірунак | гістарычная проза |
Жанр | раман, аповесьць[d] і гістарычны раман[d] |
Мова | беларуская мова і расейская мова |
Дэбют | «Тут будет канал», «Якубу Коласу» (1951) |
Значныя творы | «Дзікае паляваньне караля Стаха», «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі» |
Прэміі | Літаратурная прэмія СП БССР імя Івана Мележа (1983) Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа (1984) |
Узнагароды | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Творы на сайце Knihi.com | |
Творы на сайце Kamunikat.org | |
Творчасьць Уладзімера Караткевіча адрозьніваецца рамантычнай скіраванасьцю, высокай мастацкай культурай, патрыятычным патасам і гуманістычным гучаньнем. Пісьменьнік істотна ўзбагаціў беларускую літаратуру ў тэматычных і жанравых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філязофскім зьместам[4]. Найбольш вядомыя такія творы аўтара, як аповесьці «Дзікае паляваньне караля Стаха», «Сівая легенда», раманы «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі», эсэ «Зямля пад белымі крыламі»[5][6].