Украінская праўда
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Украінская праўда» (УП; укр. Українська правда) — сеціўнае выданьне Ўкраіны, заснаванае ў дзень усеўкраінскага канстытуцыйнага рэфэрэндуму(uk) 16 красавіка 2000 году. 16 верасьня[1] начальнік дэпартамэнту вонкавага назіраньня галоўнага кіраўніцтва МУС генэрал-лейтэнант Аляксей Пукач[2] на загад міністра ўнутраных справаў Украіны(uk) Юрыя Краўчанкі[прыбраць шаблён][3] выкраў і 17 верасьня задушыў першага рэдактара выданьня Георгія Гангадзэ[4], які пісаў пра хабарніцтва ва ўрадзе. Новай рэдактаркай стала Алена Прытула. У выніку павышэньня наведвальнасьці ў ходзе Аранжавай рэвалюцыі да 2005 г. вэб-сайт выйшаў на самаакупнасьць за кошт прыбытку ад рэклямы. На 2014 г. сярэдняя штодзённая наведвальнасьць перавышала мільён чытачоў.
Хуткія факты Слоган, Тып ...
Украінская праўда | |
Слоган | Заснаваная Георгіем Гангадзэ ў 2000 годзе |
---|---|
Тып | Сеціўная газэта |
Даступныя мовы | Украінская, ангельская і расейская |
Уладальнік | Алена Прытула(uk) |
Аўтар | Георгі Гангадзэ |
Пачатак працы | 16 красавіка 2000 (24 гады таму) |
Камэрцыйны? | Так |
Рэгістрацыя | Ёсьць |
Прыбытак | Ёсьць |
Актуальны стан | Дзейны |
Рэйтынг Alexa | 15 (2014; ва Ўкраіне) |
pravda.com.ua |
Закрыць