Тэба (спадарожнік Юпітэра)
спадарожнік Юпітэра / From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэба — унутраны спадарожнік плянэты Юпітэр, адкрыты Стывэнам Сынотам падчас апрацоўкі фатаздымкаў міжплянэтнага апарату «Вояджэр-1». У 1983 годзк спадарожнік атрымаў імя ў гонар німфы Тэбы. Пасьля «Вояджэраў» спадарожнік быў дасьледаваны апаратам «Галілеа» у 1995 годзе.
![]() | |
Гісторыя адкрыцьця | |
---|---|
Першаадкрывальнік | Стывэн Сынот, Вояджэр-1 |
Дата адкрыцьця | 5 сакавіка 1979 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Сярэдні радыюс | 49,3 км |
Эксцэнтрысытэт | 0,0175 |
Арбітальны пэрыяд | 0,675 дня |
Нахіл арбіты | 1,076° (да экватару Юпітэру) |
Фізычныя характарыстыкі | |
Дыямэтар | 116х98х84 км |
Плошча паверхні | 45 000 км² |
Маса | 4,3 × 1017 кг |
Шчыльнасьць | 0,86 г/см³ |
Паскарэньне вольнага падзеньня | 0,013 м/с² |
Пэрыяд звароту вакол сваёй восі | Сынхранізаваны з арбітальным пэрыядам |
Нахіл восевага кручэньня | |
Альбеда | 0,047 |
Тэмпэратура паверхні | 124 К (−149 °С) |
Атмасфэра | адсутнічае |
Параўнальна зь іншымі ўнутранымі спадарожнікамі Тэба мае даволі вялікія паказчыкі эксцэнтрысытэту й нахілу кружніку, што можа быць павязана з уплывам суседняга Іо ў мінулым.[1] Тэба заўсёды павёрнутая да Юпітэру адным бокам дзякуючы сынхранізаванаму вярчэньню.
Тэба мае эліпсападобную няправільную форму. Яе паверхня цёмная, вядучае й вядомае паўшар’і адрозьніваюцца адно ад аднога паводле яркасьці ў 1,3 разы. На Тэбе маецца шмат кратэраў, зь якіх на наш час мае назву толькі найвялікшы 40-кілямэтровы Зэт.[2]