![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/12/Dipus_sagitta.jpg/640px-Dipus_sagitta.jpg&w=640&q=50)
Тушканчыкавыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тушканчыкавыя (Dipodidae) — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 14 сучасныя роды і 38 сучасных відаў[1]. Яны насяляюць пустэльныя раёны Паўночнай Афрыкі, крайняга паўднёвага ўсходу Эўропы, Заходняй, Цэнтральнай і Цэнтральна-ўсходняй Азіі[2][3][4].
Хуткія факты Клясыфікацыя, Царства ...
Тушканчыкавыя | |
![]() Тушканчык (Dipus sagitta) — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Грызуны (Rodentia) |
Падатрад | Myomorpha |
Сямейства | Тушканчыкавыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Dipodidae Fischer de Waldheim, 1817 | |
Закрыць
Маюць вельмі доўгія заднія канечнасьці (па меншай меры ў чатыры разы даўжэйшыя за пярэднія) і рухаюцца альбо скачучы, альбо хадзячы на задніх лапах; вельмі доўгі хвост дапамагае ўраўнаважацца. Часта наканечнік хвоста чорна-белы. Валасяны полаг мяккі, шаўкавісты і звычайна бледнага колеру[3][4].
Гняздуюцца ў складаных норах з бакавымі камэрамі для захоўваньня ежы. Актыўныя ўначы. Сілкуюцца вусякамі, насеньнем і сакавітай расьліннасьцю[3][4].