падземнае збудаваньне From Wikipedia, the free encyclopedia
Тунэ́ль (ад анг. tunnel) — гарызантальнае ці нахільнае падземнае ненатуральнае збудаваньне, прызначанае для транспарту, пропуску вады, разьмяшчэньня камунікацыяў ды іншых мэтаў. Даўжыня тунэлю звычайна значна перавышае яго папярочныя памеры[1].
Паводле прызначэньня тунэлі дзеляць на пяць асноўных групаў:
Выбар спосабу й тэхналёгіі будаваньня вызначаецца тыпам тунэля, яго памерамі, канструктыўнымі асаблівасьцямі, а таксама горадабудаўнічымі, тапаграфічнымі й інжынерна-геалягічнымі ўмовамі раёна будаваньня. [2], [3]
Ужываюцца, як правіла, для ўзьвядзеньня тунэляў неглыбокага заляганьня, а пры выкарыстаньні патрабуюць абавязковага перакладаньня дарог і камунікацый, зьмешчаных над тунэлем.
Мэтад складаецца ў збудаваньні катлавана, экскавацыі зь яго грунту, будове аправы ды зваротным засыпаньні грунтам. Катлаван пры гэтым у сьціснутых умовах майструецца як правіла з ужываньнем тэхналогій палевых ці траншэйных «сьцен у грунце», паляў з закладкай, грунт-цэмэнтавых паляў і інш.
Закрытыя мэтады будаўніцтва тунэляў ужываюцца як для будаўніцтва тунэляў глыбокага (>20 м), гэтак і дробнага заляганьня. У залежнасьці ад таго, у якой пародзе зьмешчаны тунэль, абіраюць тую ці іншую тэхналёгію будаўніцтва. Да найболей распаўсюджаных закрытых спосабаў адносяць:
Пры збудаваньні тунэляў у складаных інжынерных умовах выкарыстоўваюць розныя адмысловыя мэтады:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.