Трапічны год
час між вясновымі раўнадзенствамі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Трапі́чны год (со́нечны год) — прамежак часу між 2 пасьлядоўнымі праходжаньнямі сярэдзіны дыска Сонца праз пункт вясновага раўнадзенства (20—21 сакавіка) на Зямлі. З 2001 году складаў 365 дзён 5 гадзін 48 хвілін і 46 сэкундаў[1]. Для вылічэньня працягласьці ў мінулыя стагодзьдзі выкарыстоўваюць выраз:
365,2421896698 − 6,15359 × 10−6T − 7,29 × 10−10T2 + 2,64 × 10−10T3,
дзе Т — час у юліянскіх стагодзьдзях (юліянскае стагодзьдзе = 36525 дзён), які адлічваюць ад паўдня 1 студзеня 2000 году[2].