аўстралійскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Энтані Джон «Тоні» Эбат (па-ангельску: Anthony John «Tony» Abbott; нар. 4 лістапада 1957 годзе, Лёндан, Вялікабрытанія) — аўстралійскі палітык, лідэр апазыцыі й кіраўнік Лібэральнай партыі з 1 сьнежня 2009 году, міністар аховы здароўя ў 2003—2007 гадох ва ўрадзе Джона Гаўарда. Старшыня ўрада Аўстраліі з 2013 году.
Тоні Эбат | |
па-ангельску: "Tony" Abbott | |
18 верасьня 2013 — 15 верасьня 2015 | |
Папярэднік | Кевін Рад |
Наступнік | Малкальм Тэрнбул[d] |
26 сакавіка 1994 — 18 траўня 2019 | |
Папярэднік | Michael MacKellar[d] |
Наступнік | Zali Steggall[d] |
1 сьнежня 2009 — 18 верасьня 2013 | |
Папярэднік | Малкальм Тэрнбул[d] |
Наступнік | Chris Bowen[d] |
26 лістапада 2001 — 3 сьнежня 2007 | |
Папярэднік | Peter Reith[d] |
Наступнік | Энтані Албаніз[d] |
7 кастрычніка 2003 — 3 сьнежня 2007 | |
Папярэднік | Kay Patterson[d] |
Наступнік | Nicola Roxon[d] |
18 верасьня 2013 — 15 лістапада 2013 | |
Папярэднік | Кевін Рад |
Наступнік | Махінда Раджапаксэ[d] |
30 студзеня 2001 — 7 кастрычніка 2003 | |
Папярэднік | Peter Reith[d] |
Наступнік | Kevin Andrews[d] |
21 кастрычніка 1998 — 30 студзеня 2001 | |
Папярэднік | Chris Ellison[d] |
Наступнік | Mal Brough[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
4 лістапада 1957[1][2][3][…] (67 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Margie Abbott[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Навучаўся ў Сыднэйскім унівэрсытэце, дзе атрымаў дзьве ступені бакаляўра — па эканоміцы й праве. Ва ўнівэрсытэце таксама займаўся боксам і быў кіраўніком студэнцкага самакіраваньня. Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэта ў Сыднэі атрымаў стыпэндыю Родса й працягнуў навучаньне ў Оксфардзкім унівэрсытэце, дзе атрымаў ступень магістра. У 1983 годзе паступіў у каталіцкую сэмінарыю, але правучыўся там нядоўга. Пазьней працаваў журналістам.
У 1993—1994 гадох быў выканаўчым дырэктарам аб’яднаньня «Аўстралійцы за канстытуцыйную манархію», у 1994 годзе быў абраны ў Палату прадстаўнікоў. У 2001—2003 гадох займаў пасаду міністра па справах занятасьці й працоўных адносінаў, у 2003—2007 — міністра аховы здароўя. Пасьля паразы кіруючай кааліцыі на парлямэнцкіх выбарах 2007 году Эбат некаторы час быў ценявым міністрам па справах сям’і, камунальных паслугах і абарыгенаў. 1 сьнежня 2009 году Эбат быў абраны лідэрам Лібэральнай партыі, у сувязі з чым аўтаматычна стаў лідэрам апазыцыі.
Пасьля аб’явы прэм’ер-міністрам Аўстраліі Джуліяй Гілард аб правядзеньні парлямэнцкіх выбараў 2010 году Эбат зьяваўляўся кандыдатам ад апазыцыі на пасаду прэм’ер-міністра. На парлямэнцкіх выбарах 2013 году кааліцыя Лібэральнай і Нацыянальнай партыяў атрымала перамогу над Лейбарысцкай партыяй. 18 верасьня 2013 году Тоні Эбат прыняў прысягу ў якасьці 28-га прэм’ер-міністра Аўстраліі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.