![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/38/Two_dancers.jpg/640px-Two_dancers.jpg&w=640&q=50)
Танец
From Wikipedia, the free encyclopedia
Танец — спосаб невэрбальнага самавыяўленьня чалавекам, які праяўляецца ў выглядзе рытмічна арганізаваных у прасторы і часе рухаў цела. Танец ёсьць відам мастацтва, у якім мастацкія вобразы ствараюцца сродкамі плястычных рухаў і рытмічна выразнай і бесьперапыннай зьмены выразных становішчаў чалавечага цела. Танец непарыўна зьвязаны з музыкай, эмацыйна-вобразнае ўтрыманьне якой знаходзіць сваё ўвасабленьне ў яго харэаграфічнай кампазыцыі, рухах, постацях. Танец існаваў і існуе ў культурных традыцыях усіх чалавечых істотаў і грамадзтваў. За доўгую гісторыю чалавецтва ён зьмяняўся, адлюстроўваючы культурнае разьвіцьцё. Існуе велізарнае мноства відаў, стыляў і формаў танца.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/38/Two_dancers.jpg/320px-Two_dancers.jpg)
Танец выступаў у многіх культурах як форма выказваньня эмоцыяў, сацыяльнага ўзаемадзеяньня, або практыкаваньня, як спосаб перадачы духоўнага стану. Часам танец выкарыстоўваецца, каб выказаць ідэі і распавесьці гісторыю. Танцы таксама можна разглядаць як адну з формаў невэрбальнай камунікацыі паміж людзьмі ці іншымі жывёламі, як то пчаліныя танцы і мадэлі паводзінаў, як то танцы спарваньня.
Вызначэньне таго, што ўяўляе танец можа залежаць ад сацыяльных і культурных нормаў і эстэтычнага, мастацкага і маральнага пачуцьцяў. Вызначэньня могуць вар’іравацца ад функцыянальных рухаў, як то народны танец, да віртуозных формаў руху, як то балет. Баявое мастацтва ката часьцяком параўноўваюць з танцамі, а а такія спартовыя дысцыпліны, як то гімнастыка, фігурнае катаньне і сынхроннае плаваньне, як правіла, могуць буць уключаны да панятку танцаў. У некаторых выпадках рухі неадушаўлёных прадметаў таксама могуць быць апісаны як танец.