Тадэвуш Коцел
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тадэвуш Коцел гербу «Пэлікан» (7 ліпеня 1736, Беніца — 5 лютага 1799, Беніца) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста ашмянскі ў 1772 г., староста маркаўскі ў 1764 г., палкоўнік нацыянальнай кавалерыі, генэрал-маёр войска літоўскага.
Герб «Пэлікан» | ||||
Асабістыя зьвесткі | ||||
---|---|---|---|---|
Нарадзіўся | 7 ліпеня 1736 Беніца | |||
Памёр | 5 лютага 1799 Беніца | |||
Род | Коцелы | |||
Бацькі | Казімер Коцел Барбара з Хамінскіх | |||
Жонка | Ганна з Тышкевічаў | |||
Дзеці | Юзэф, Казімер, Барбара | |||
Рэлігія | каталіцтва | |||
Рэгаліі | ||||
|
Паходзіў са знакамітага роду Коцелаў гербу «Пэлікан». Сын старосты маркаўскага Казімера Коцела і Барбары, народжанай Хаміньскай, якая ў другім шлюбе была замужам за кашталянам лівонскім Янам Неміровічам-Шчытам. Зводны брат скарбнага ВКЛ Юстыніяна Неміровіча-Шчыта. Быў старостам ашмянскім і маркаўскім. На выбарах караля ў 1764 г. ад Ашмянскага павету галасаваў за кандыдатуру Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Камісар вайскова-цывільнай парадкавай камісыі Віленскага ваяводзтва Ашмянскага павету ў 1790 г.[1].
Ажаніўся з Ганнай Тышкевіч, дачкой пісара ВКЛ Юзэфа-Бэнэдыкта Тышкевіча і Тэрэзы, народжанай Неміровіч-Шчыт (дачка смаленскага кашталяна Крыштафа Бэнэдыкта Неміровіча-Шчыта). У іх з Ганнай было трое дзяцей: Юзэф (палкоўнік, паўстанец), Казімер (генэрал, паўстанец) і Барбары, якая пабралася шлюбам з Анджэям Абрамовічам.