From Wikipedia, the free encyclopedia
Сядзіба Станіславова — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII стагодзьдзя ў Горадні. Знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы места, у мясцовасьці Станіславове[a][1]. Твор архітэктуры позьняга барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Сядзіба Станіславова | |
Сядзіба Станіславова | |
Краіна | Беларусь |
Места | Горадня |
Каардынаты | 53°41′37.52″ пн. ш. 25°50′48.2″ у. д. |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] і барока |
Аўтар праекту | Джузэпэ Сака |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Сядзіба Станіславова | |
Сядзіба Станіславова на Вікісховішчы |
Складаецца з палаца, двух флігеляў, парку і гаспадарчых пабудоваў.
Сядзіба сфармавалася ў 1760—1770-я гады паводле праекту італьянскага архітэктара Джузэпэ Сака. Была замескай рэзыдэнцыяй караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага[2].
У 1814 годзе сядзібу набыў Францішак Ксавэры Друцкі-Любецкі. У другой палове XIX ст. агульны выгляд сядзібы замаляваў Напалеон Орда.
Па Другой сусьветнай вайне ў палацы разьмясьцілася катэдра расьлінаводзтва Гарадзенскага аграрнага ўнівэрсытэту.
Помнік архітэктуры позьняга барока. У пляне ансамблю захаваліся элемэнты рэгулярнасьці. Цэнтральнае месца займае палац, які знаходзіцца на вяршыні пакатага схілу. Сымэтрычна разьмешчаныя бакавыя флігелі ствараюць парадны курданэр, абнесены з боку ўезду невысокай цаглянай агароджай. Гаспадарчыя пабудовы разьмяшчаюцца за заходнім флігелем.
Палац — прастакутны ў пляне 2-павярховы (ад пачатку 1-павярховы) будынак. Сярэдзіна галоўнага фасаду вылучаецца рызалітам зь філёнгавым фігурным атыкам і тэрасай, цэнтар дваровага фасаду — паўкруглым эркерам з манаграмай караля на атыку. Прастакутныя і аркавыя аконныя праёмы аздабляюцца лучковымі і трыкутнымі франтонамі, гірляндамі, роўнымі ліштвамі. У дэкоры будынка шырока выкарыстоўваюцца карнізы, пілястры і паясы.
Плян калідорнага тыпу, значна зьмяніўся. Цэнтральная частка аб’ядноўвае парадную групу памяшканьняў (вэстыбюль, верхнюю і ніжнюю залі). У вэстыбюлі захаваліся 2 каміны, выкананыя ў стылі нэаготыкі, абкладзеныя паліванымі керамічнымі пліткамі цёмна-карычневага колеру (сярэдзіна XIX ст.).
Флігелі — прастакутныя ў пляне 1-павярховыя будынкі пад высокімі чарапічнымі дахамі — меншыя маштабам, разьмешчаныя на рэльефе ніжэй за палац, маюць падпарадкаванае значэньне[3].
За палацам — парк радыяльна-прамянёвага пляну.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.