мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьві́слач[2] — мястэчка ў Беларусі, на правым беразе ракі Сьвіслачы, на поўнач ад возера Мацярынскага. Цэнтар сельсавету Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 3884 чал.[1] Знаходзіцца за 37 км на паўднёвы ўсход ад Менску, на шашы Р69.
Сьвіслач | |
трансьліт. Śvіslač | |
Дата заснаваньня: | 1963 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Сьвіслацкі |
Вышыня: | 175 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 3884 чал. (2018)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
Паштовы індэкс: | 222823 |
СААТА: | 6244859905 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°38′32″ пн. ш. 27°55′7″ у. д. |
± Сьвіслач | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Сьвіслач узьнікла ў 1960-я гады як пасёлак работнікаў абарончага прадпрыемства «Завод горнага воску». Паселішча збудавалі фактычна на голым месцы, сярод лесу. Жыхарамі мястэчка былі маладыя хімікі і будаўнікі з СССР.
У пачатку 1980-х гадоў тут пачалося будаваньне атамнай ЦЭЦ, у часе якой мястэчка значна пашырылася, узьнік пасёлак Дружны. Па катастрофе на Чарнобыльскай АЭС (1986 год) ад будаваньня АЦЭЦ адмовіліся, а на яе фундамэнце ўзьвялі Менскую ЦЭЦ-5. Запуск першага энэргаблёку цэнтралі з намінальнай магутнасьцю 330 мэгават адбыўся 4 жніўня 1999 году[3].
У 2007—2009 гадох жыхары Сьвіслачы праводзілі грамадзкую кампанію супраць будаваньня заводу пэстыцыдаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.