![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c8/IledelaCite.jpg/640px-IledelaCite.jpg&w=640&q=50)
Сытэ (востраў)
востраў у Парыжы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Востраў Сытэ́ (па-француску: Île de la Cité) зьяўляецца адным з двух захаваных астравоў Сэны ў цэнтры Парыжа і разам з тым найстарэйшай часткай гораду. Бульвар дзю Пале дзеліць востраў на дзьве прыблізна роўныя часткі, усходняя частка належыць да 4-й, а заходняя — да 1-ай акругі. Востраў Сытэ злучаны з абодвума берагамі і суседнім востравам Сэн-Люі пры дапамозе дзевяці мастоў: Новы мост (Парыж), мост Мянял, мост Нотр-Дам, Pont d’Arcole, Pont Saint-Louis (вядзе на востраў Сэн-Люі), Pont de l’Archeveché, Pont au Double, Малы мост і мост Сэн-Мішэль.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c8/IledelaCite.jpg/640px-IledelaCite.jpg)