сымбаль валюты From Wikipedia, the free encyclopedia
Сы́мбаль дра́му, таксама знак дра́му (֏) — кароткае пазначэньне нацыянальнай валюты Армэніі. Уяўляе сабою перакрэсьленую дзьвюма гарызантальнымі лініямі вялікую літару Դ (d), якая сустракаецца толькі ў армянскім альфэбце й зь якой пачынаецца слова «драм» (па-армянску: Դրամ), якая пазначае нацыянальную грашовую адзінку й грошы ў шырокім сэнсе.
Іншыя варыянты сымбаля драму:
դր.
Кадаваньне ISO 4217:
AMD (051).
Сымбаль армянскага драму | |
֏ | |
◄ ₸ ₩ ¥ ៛ ֏ ﷼ ₼ 𐆖 ₳ ► | |
Іншыя назвы | знак драму |
---|---|
Зьвесткі | |
Тып | сымбаль валюты; |
Назва ў Юнікодзе | armenian dram sign
|
Юнікод | U+058F |
HTML | ֏, ֏ |
UTF-16 | 0x58F |
URL-код | %D6%8F |
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога |
Найранейшы дакумэнт, дзе быў скарыстаны знак, датаваны 7 верасьня 1995 годам. Афіцыйнае прызнаьне знака адбылося ў 2001 годзе[1], у 2003 годзе знак зьмешчаны на рэвэрс 10-тысячнай банкноты; у 2007 годзе ўлучаны Нацыянальным інстытутам стандартаў Армэніі ў стандарт ОСТ 34.001-2006; у 2012 годзе — у стандарт Юнікод (група «Армянскае пісьмо»; па-ангельску: Armenian): арыгінальная назва — Armenian dram sign (анг.); код — U+058F.
Паводле пастановы тэндэрнай камісіі ЦБ Армэніі афіцыйнымі аўтарамі знака лічацца Карэн Камэндаран і Рубэн Арутчан, якія прапанавалі падобныя эскізы знака.
У 2003 годзе знак драма быў упершыню разьмешчаны на грашовым знаку — рэвэрсе купюры вартасьцю 10 000 драмаў, паўторныя выпускі якой адбыліся ў 2006 і 2008 гадах.
У 2008 годзе знак драма зьмешчаны на рэвэрсе юбілейнай манэты вартасьцю 5000 драмаў, выпушчанай да 15-годзьдзя нацыянальнай грашовай адзінкі.
У 2007 годзе Нацыянальны інстытут стандартаў Армэніі прапанаваў папраўку ў стандарт кадаваньня знакаў і літар армянскага альфабэту ў раскладзе клявіятуры АСТ 34.001-2006, замяніўшы словазлучэньне armdram на графічную выяву знака. Знак драма пададзены ў стандарце кодам 91.
Пачынаючы з 2008 году пад эгідай Міністэрствы культуры Армэніі й армянскага прадстаўніцтва кампаніі Microsoft праводзяцца конкурсы не-лацінскіх шрыфтоў Granshan[2], у выніку чаго знак драма быў зафіксаваны ў новых армянскіх шрыфтах, абавязковых да ўжываньня ў дзяржаўных установах (гл. падзел «Дадатковыя ілюстрацыі»).
У 2012 годзе знак драма канчаткова зацьверджаны ў міжнародных стандартах Unicode і ISO[3][4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.