Знаходзіцца ў гістарычным рэгіёне Слабажаншчына, за 346 км на паўночны ўсход ад Кіева. Чыгуначная станцыя на лініі Харкаў — Варажба, аэрапорт.
Існуюць наступныя вэрсіі паходжаньня назвы места:
паводле папулярнай, але малаімавернай вэрсіі, на беразе рэчкі Сумка (ці ў самой рэчцы) першыя пасяленцы знайшлі 3 паляўнічыя сумкі з золатам. Гэтае паданьне знайшло сваё адлюстраваньне ў мескай сымболіцы;
найбольш верагодна назва Сумаў паходзіць ад ранейшага тапоніму Сумка (назва рэчкі), што адпавядае практыцы пры называньні паселішчаў;
некаторыя дасьледнікі выводзяць назву места зь дзеяслова «сумаваць», апэлюючы да пачуцьцяў перасяленцаў, якія апынуліся далёка ад родных мясьцінаў[2].
1652: заснаваньне паселішча казакамі-перасяленцамі зь мястэчка Ставішча на Кіеўшчыне.
1659—1765: цэнтар Сумскога Слабадзкога палку.
1765: цэнтар Сумской правінцыі.
1780: павятовае места Харкаўскага намесьніцтва, з 1796 году — Слабодзка-Ўкраінскай, а з 1835 году — Харкаўскай губэрняў; буйны цэнтар гандлю.
1877: праз Сумы прайшла чыгунка.
канец XIX — пачатак XX стагодзьдзяў: у месьце пачала разьвівацца мэталаапрацоўка, машынабудаваньне, цукровая прамысловасьць.
1939: цэнтар вобласьці.
10 кастрычніка 1941 — 2 верасьня 1943: знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва гораду паводле ацэнкі на 1 студзеня 2012 году складае 269 663 чалавек (21-е месца ва Украіне). С моманту перапісу насельніцтва Ўкраіны ў 2001 годзе насельніцтва зьменшылася на 25 тыс. чал.
XIX стагодзьдзе: 1870 год — 14126 чал., у тым ліку 69 каталікоў, 76 пратэстантаў, 111 юдаістаў.[3]; 1877 год — 15534 чал., у тым ліку 74 каталікі.[3]; 1898 год — 26355 чал. (12418 жанчын); зь іх паводле стану: мяшчанаў і цэхавых 11075, сялянаў 10579; паводле веры: праваслаўных 23763, рымска-каталікоў 1112, лютэранаў 705, армяна-грэгарыянаў 28, юдаістаў 635, караімаў 39, магамэтанаў 73.
XX стагодзьдзе: 1923 год — 36 тыс. чал.[4]; 1939 год — 64 тыс. чал.; 1959 год — 98 тыс. чал.; 1970 год — 159 тыс. чал.; 1975 год — 194 тыс. чал.[5]; 1991 год — 303 тыс. чал.[6]
XXI стагодзьдзе: 2001 год — 293 141 чал.; 2004 год — 283 700 чал.
Мова
Больш інфармацыі украінская мова, расейская ...
Насельніцтва па роднай мове (2001)
украінскаямова
расейская
беларуская
77,29%
20,35%
0,09%
Закрыць
Прадпрыемсты машынабудаваньня, хімічнай, харчовай, лёгкай і інш. прамысловасьці.
Царква Праабражэньня Гасподняга (1776)
Царква Ўваскрасеньня Гасподняга (кан. XVII — пач. XVIIІ стагодзьдзяў)