Структуралізм
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Структуралізм — кірунак і інтэлектуальны рух у сучаснай (у асноўным кантынэнтальнай) філязофскай думкі. Найбольш уплывовым структуралізм быў у Францыі ў 1960-х гадах. Аказаў уплыў на разьвіцьцё сэміётыкі.
Структуралізм вынікае з структурнай лінгвістыцы, асновы якой заклаў Фэрдынанд эд Сасюр.
Адным з асноўных тэзісаў структуралізму зьяўляецца сьцьверджаньне пра тое, што сацыяльныя і культурныя зьявы не валодаюць самастойнай субстанцыяльнай прыродай, а вызначаюцца сваёй нутранай структурай (то бок сыстэмай адносінаў паміж нутранымі структурнымі элемэнтамі), і сыстэмай адносінаў зь іншымі зьявамі ў адпаведных сацыяльных і культурных сыстэмах. Гэтыя сыстэмы адносінаў разглядаюцца як знакавыя сыстэмы, і, такім чынам, трактуюцца як аб'екты, надзеленыя значэньнем[1].
Структуралізм ставіць сваёй мэтай растлумачыць, як дадзеныя сацыяльныя інстытуты, якія могуць быць выяўленыя ў рамках структурнага аналізу, робяць магчымым чалавечы досьвед[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.