Страхаваньне дэпазытаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Страхава́ньне дэпазы́таў — мэханізм абароны ўнёскаў фізычных асобаў у банках шляхам іх страхаваньня (гарантаваньня).
Асноўная ідэя страхаваньня дэпазытаў заключаная ў правядзеньні хуткіх выплатаў унёсчыкам зь незалежнае фінансавае крыніцы (напрыклад, адмысловага фонду) у выпадку спыненьня дзейнасьці банку (адкліканьня адмысловай ліцэнзіі на дзейнасьць). Тым самым, не чакаючы пачатку ліквідацыйных працэдураў, унёсчыкі гарантавана атрымоўваюць доступ да сваіх сродкаў.
У цяперашні час страхаваньне дэпазытаў у розных формах існуе ў 106 краінах сьвету[1]. Болей за палову усіх страхоўнікаў уваходзяць у Міжнародную асацыяцыю страхоўцаў дэпазытаў (па-ангельску: International Association of Deposit Insurers).