Стражнік вялікі літоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Стражнік вялікі літоўскі (па-лацінску: exeubiarum vel vigiliarum praefectus) — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім, абавязкам якога было ў час знаходжаньня караля ў войску кіраваць пярэдняй стражай і загадваць каравулам у час пастояў.
Урад заснаваны ў 1635 за часамі вялікага князя Ўладзіслава Вазы. Падобныя функцыі ў дачыненьні да павятовага паспалітнага рушаньня мелі павятовыя стражнікі.
Стражнікамі вялікімі літоўскімі былі:
- князь Рыгор Мірскі (10.3.1636 — 1656)
- Уладзіслаў Юры Халецкі (8.4.1656 — 1668)
- Міхал Леў Абуховіч (8.2.1668 — 22.10.1668)
- Баніфацы Тэафіл Пац (29.9.1669 — 1.1676)
- Самуэль Кмітіц(pl) (3.2.1676 — 1692)
- Міхал Юзэф Сапега (20.5.1692 — 25.6.1698)
- Людвік Канстантын Пацей (10.7.1698 — 1703)
- Казімер Заранка-Гарбоўскі (27.11.1703 — 1707)
- Казімер Крышпін-Кірштынштэйн (1708—1709)
- Казімер Заранка-Гарбоўскі (1709 — 26.10.1710)