From Wikipedia, the free encyclopedia
Станіслаў Пац (каля 1525—1588) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падстолі вялікі літоўскі (1552—1566), ваявода віцебскі (з 1566).
Герб «Газдава» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1525 |
Памёр | 1588 |
Род | Пацы |
Бацькі | Мікалай Пац Аляксандра з Гальшанскіх |
Жонка | Крыстына з Хадкевічаў |
Дзеці | Юры, Самуэль |
Трымаў Сураскае, Вяліскае і Трабскае староствы.
Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Мікалая, ваяводы падляскага, і Аляксандры з Гальшанскіх. Меў братоў Мікалая, Дамініка і Паўла.
Удзельнічаў у баях з крымскімі татарамі і ў Інфлянцкай вайне (1558—1582), абараняў Віцебск у 1568[1].
Ажаніўся з Крыстынай, дачкой Гераніма Хадкевіча. У шлюбе меў сыноў Юрыя і Самуэля[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.