мінэрал, які выкарыстоўваецца ў харчаваньні для наданьня смаку From Wikipedia, the free encyclopedia
Соль, кухе́нная соль, каме́нная соль (хлярыд натру, NaCl) — мінэрал, харчовы прадукт. Бясколерны, празрысты, можа мець розныя адценьні з-за прымесяў. У здробненым выглядзе ўяўляе сабой дробныя крышталі белага колеру.
На Беларусі прамысловыя паклады вядомы на Прыпяцкім прагіне. Распрацоўваецца Мазырскае радовішча ў Гомельскай вобласьці. Са здабытай сыравіны вырабляюць кухонную соль у Мазыры.
Соль жыцьцёва неабходная для чалавека: удзельнічае ў падтрыманьні водна-салявога балянсу ў арганізьме, натра-каліевага іённага абмену, зьяўляецца асноўным мэханізмам транспартацыі ў клетку пажыўных рэчываў і вываду прадуктаў жыцьцядзейнасьці. Недахоп натру (аднаго з кампанэнтаў хімічнай формулы солі) вядзе да абязводжаньня арганізму і ўтварэньня маршчынаў, іён хлёру зьяўляецца асноўным матэрыялам для выпрацоўкі важнага кампанэнту страўнікавага соку — салянай кіслаты. Сутачная норма ўжываньня солі — 5—6 г. Пры яе ўжываньні ў большай колькасьці ўзрастае рызыка гіпэртаніі, цяжкіх захворваньняў нырак, сардэчна-судзіннай сыстэмы.
Каменная соль выкарыстоўваецца ў харчовай, тэкстыльнай, фармацэўтычнай, хімічнай прамысловасьці, халадзільнай справе, вытворчасьці плястмасаў і інш.
Сярэдняе дзённае спажываньне солі бяз шкоды здароўю складае блізу 2 грамаў[1]. Ёдаваную соль лепей ужываць у салатах, бо пры тэрмічнай апрацоўцы зь яе выпарваецца ёд, які зьяўляецца адным са значных элемэнтаў для нармальнага росту і разьвіцьця чалавека. Яшчэ болей за павараную карысная марская соль, якая ўтрымлівае ў сваім складзе прымесі (каля 5%) іншых мінэралаў: магну, кальцу, калю і да т. п.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.