Славянасэрбская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Славянасэрбская мова (сэрбскаславянская, расейскаславянская[1]; сл.-сэрб. славяносербскій, словенскій, па-сэрбску: славеносрпски, словенски) — варыянт сэрбскае мовы. Штучна створаны ў XVIII стагодзьдзі на ґрунце «расейскае» царкоўнаславянскае[2] ды літаратурнае расейскае моваў, а таксама шэрагу сэрбскіх дыялектаў[3]. Ужываўся ў якасьці літаратурнае мовы ў XVIII стагодзьдзі, а таксама пачатку XIX стагодзьдзя сярод адукаванага насельніцтва Ваяводзіны й сэрбскае дыяспары ў астатніх частках Габсбурскае манархіі да перамогі лінґвістычнае рэформы Вука Караджыча.
Хуткія факты Ужываецца ў, Рэгіён ...
Славянасэрбская мова | |
славяносербскій, словенскій | |
Ужываецца ў | Сэрбія |
---|---|
Рэгіён | Ваяводзіна, сэрбская дыяспара, часткі Чарнагорыі |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская |
Афіцыйны статус | |
Статус: | кніжная мова |
Вымерла: | выйшла з ужытку пасьля 1870 року |
Пісьмо | лацінскае пісьмо і кірыліца |
Коды мовы |
Закрыць
- Ня варта блытаць з сэрбскаславянскаю моваю — сэрбскім варыянтам (дыялектам) стараславянскае мовы.