Скупшчына Чарнагорыі (па-чарнагорску Скупштина Црне Горе/Skupština Crne Gore) — прадстаўнічы орган і носьбіт заканадаўчай улады (парлямэнт) Чарнагорыі.

Хуткія факты Парлямэнцкая сыстэма, Старшыня ...
Скупшчына Чарнагорыі
Скупштина Црне Горе
/Skupština Crne Gore]
Thumb
Thumb
Парлямэнцкая сыстэма Аднапалатны
Старшыня Іван Брайтавіч
з партыі Сацыял-дэмакратычная партыя Чарнагорыі
выбраны 18 траўня 2016
http://www.skupstina.me
Скупшчына Чарнагорыі ў Вікісховішчы
Закрыць

Гісторыя

Па выніках рэфэрэндуму 2006 году Парлямэнт абвясьціў незалежнасьць Чарнагорыі і яе выхад са складу фэдэрацыі Сэрбія і Чарнагорыя 3 чэрвеня 2006 году.

Паўнамоцтвы і абавязкі

Парлямэнт зацьвярджае кандыдатуру прэм’ер-міністру, якую вылучае прэзыдэнт, пры гэтым міністэрскія пасады разьмяркоўваюцца прэм’ер-міністрам. Скупшчына мае права вынесьці вотум недаверу ўраду.

Скупшчына зацьвярджае ўсе законы, ратыфікуе міжнародныя акты, прызначае судзьдзяў усіх узроўняў, прымае бюджэт і выконвае іншыя абавязкі, адлюстраваныя ў канстытуцыі.

Дэпутаты

Дэпутаты абіраюцца на чатырохгадовы тэрмін. Адзін дэпутат прадстаўляе 6000 выбаршчыкаў, што ўплывае на агульную колькасьць дэпутатаў. У 2016 годзе іх было 81, тады як у мінулай сэсіі 74.

Сьпікеры парлямэнту

  • Ранка Крывакапіч (3 чэрвеня 2006 — 18 траўня 2016)
  • Іван Брайтавіч (16 траўня 2016 — дасюль)

Глядзіце таксама

  • Парлямэнт Югаславіі
  • Парлямэнт Сэрбіі і Чарнагорыі
  • Скупшчына

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.