Свабодная дэмакратычная партыя (СвДП; ням. FDP) — лібэральная партыя ў Нямеччыне, заснаваная 11 сьнежня 1948 году. Старшыня партыі — Крыстыян Лінднэр (з 2013).

Хуткія факты Лідэр партыі, Заснавальнік ...
Свабодная дэмакратычная партыя
ням. Freie Demokratische Partei
Thumb
Лідэр партыі Крыстыян Лінднэр
Заснавальнік Тэадор Гойс і інш.
Дата заснаваньня 11 сьнежня 1948 (75 гадоў таму)
Штаб-кватэра Бэрлін, вул. Райнгарт, д. Томаса Дэлера
Саюзьнікі і блёкі
  • ХДС/ХСС з 15 верасьня 1949 па 20 кастрычніка 1969
  • СДПН з 21 кастрычніка 1969 па 1 кастрычніка 1982
  • ХДС/ХСС з 1 кастрычніка 1982 па 26 кастрычніка 1998
Ідэалёгія лібэралізм
Моладзевая арганізацыя Маладыя лібэралы
Колькасьць 54 000 (2016)
Колькасьць дэпутатаў
· Эўрапарлямэнт
3 / 96
· Бундэстаг
80 / 630
· Земская рада
103 / 1821
Афіцыйны сайт fdp.de
Закрыць

СвДП уваходзіла ва ўрад з 1949 па 1956, з 1961 па 1966, з 1969 па 1998 год, а таксама ўваходзіць ва ўрад з 2009 году па 2013 (кожны раз як партнэр адной зь дзьвюх буйных нямецкіх партыяў — ХДС/ХСС). Такім чынам яна прадстаўлена ў нямецкім ўрадзе даўжэй, чым любая іншая партыя. Цяпер прадстаўнікі СвДП таксама ўваходзяць у склад трох зямельных урадаў.

У Эўрапейскім парлямэнце СвДП уваходзіць у саюз лібэралаў і дэмакратаў для Эўропы.

Два разы прадстаўнікі СвДП станавіліся прэзыдэнтамі ФРН: Тэадор Гойс і Вальтэр Шээль.

Выбары ў Бундэстаг 2013 году

Падчас выбараў у Бундэстаг 2013 году СвДП упершыню не набрала 15% і не правяла ніводнага чалавека ў нямецкі сойм[1].

Выбары ў Бундэстаг 2017 году

Пад час выбараў у Бундэстаг 2017 году партыя набрала 10,7% галасоў, што дазволіла вярнуцца ў Саюзны сход Нямеччыны. Усяго СвДП могуць паслаць у Саюзны сход 80 чалавек[2].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.