Саўтгэмптан (футбольны клюб)
ангельскі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Саўтгэмптан» (па-ангельску: Southampton F.C.) — ангельскі футбольны клюб, які месьціцца ў горадзе Саўтгэмптан, графства Гэмпшыр. На «Сэйнт-Мары Стэдыюм» клюб пераехаў у 2001 годзе. Клюб мае мянушку «сьвятыя», якая паўстала яшчэ ў часы заснаваньня клюбу ў 1885 годзе ў сувязі зь ягонай гісторыяй, каманда была арганізавана царкоўнымі актывістамі й з тых часоў гуляе традыцыйна ў чырвона-белай форме. Клюб мае сталае суперніцтва з «Портсмутам» з-за блізкасьці паміж гарадамі. Матчы паміж гэтымі двума супернікамі вядомыя як Дэрбі паўднёвага берагу.
Саўтгэмптан | ||||||
Поўная назва | па-ангельску: Southampton Football Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 21 лістапада 1885 | |||||
Горад | Саўтгэмптан, Ангельшчына | |||||
Стадыён |
Сэйнт-Мары Стэдыюм Умяшчальнасьць: 32 505 | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-Ліга | |||||
· 2023—2024 | Футбольная ліга, 4 месца (падвышэньне) | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы southamptonfc.com |
Клюб упершыню атрымаў значны трафэй у 1976 годзе, перамогшы ў розыгрышу Кубка Ангельшчыны, да гэтага клюб атрымліваў перамогі толькі ў рэгіянальных кубках і чэмпіянатах. Самым значным посьпехам у чэмпіянаце Ангельшчыны зьяўляецца другое месца ў сэзоне 1983—1984 гадоў[1]. Да вылету з Прэм’ер-лігі ў сэзоне 2004—2005 гадоў клюб 27 сэзонаў запар гуляў у найвышэйшым дывізіёне краіны.