Саўтгэмптан
места ў Гэмпшыры (Ангельшчына, Вялікабрытанія) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Саўтгэмптан (па-ангельску: Southampton) — горад і порт на паўднёвым узьбярэжжы Вялікабрытаніі, на беразе Ля-Маншу. Зьяўляецца самым буйным горадам у цырыманіяльным графстве Гэмпшыр. Горад месьціцца за 111 км на паўднёвы захад ад Лёндану і за 24 км на паўночны захад ад Портсмуту. Саўтгэмптан ёсьць буйным портам і найбліжэйшым горадам Нью-Форэсту. Саўтгэмптан атрымаў гарадзкі статус у 1964 годзе.[2]
Саўтгэмптан | |
Southampton | |
Дата заснаваньня: | 43 да н. э. |
Краіна: | Вялікабрытанія |
Цырыманіяльнае графства: | Гэмпшыр |
Плошча: |
|
Насельніцтва: | |
Тэлефонны код: | 023 |
Паштовы індэкс: | SO |
Геаграфічныя каардынаты: | 50°54′24″ пн. ш. 1°24′16″ з. д. |
Саўтгэмптан | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://www.southampton.gov.uk |
Паводле перапісу насельніцтва 2001 году Саўтгэмптан і Портсмут былі запісаныя як часткі асобных гарадзкіх акругаў, аднак падчас перапісу 2011 году яны былі аб’яднаныя ў адзіную акругу. Такім чынам агулам насельніцтва ўзбольшанай акругі склала 855 569 чалавек, што ёсьць шостым такім паказчыкам у Ангельшчыне[3]. Плошча 49,84 км². Паштовыя індэксы SO14—SO19. Тэлефонны код 023.