Рэспубліканская партыя ЗША
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэспубліка́нская па́ртыя ЗША — адна зь дзьвюх вядучых партыяў ЗША, заснаваная ў 1854 годзе на аснове Партыі вігаў. Кожныя 4 гады перад прэзыдэнцкімі выбарамі склікаецца партыйны зьезд, які ўхваляе праграму і абірае вылучэнцаў на пасады прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнта. Бягучай дзейнасьцю кіруе Нацыянальны камітэт. Першым прэзыдэнтам ад партыі ў 1860 годзе абраўся Абрагам Лінкальн. У грамадзянскай вайне 1861—1865 гадоў падтрымлівала паўночныя штаты. Да канца 19 ст. акрэсьлілася ў якасьці кансэрватыўнай зь лібэральным крылом. У 20 ст. 10 зь 17 прэзыдэнтаў ЗША былі рэспубліканцамі[1].
Хуткія факты Лідэр партыі, Заснавальнік ...
Рэспубліканская партыя ЗША | |
анг. Republican Party | |
Лідэр партыі | Рона Макдэніэл |
---|---|
Заснавальнік | Партыя вігаў ЗША, Партыя вольнай зямлі |
Дата заснаваньня | 20 сакавіка 1854 (170 гадоў таму) |
Штаб-кватэра | ЗША, г.Вашынгтон, Паўднёва-ўсходняя чвэрць, вул. Першая, д. 310 |
Ідэалёгія | Кансэрватызм |
Інтэрнацыянал | Міжнародны дэмакратычны зьвяз |
Моладзевая арганізацыя | Маладыя рэспубліканцы |
Колькасьць | 68 049 840 |
Колькасьць дэпутатаў | |
· Палата прадстаўнікоў | 239 / 435 |
· Сэнат | 52 /100 |
· Верхнія палаты штатаў | 1158 / 1972 |
Дэвіз | Вялікая старая партыя |
Афіцыйны сайт | www.gop.com |
Закрыць