![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/be-x-old/thumb/a/ad/Stade_Rennais_FC.png/640px-Stade_Rennais_FC.png&w=640&q=50)
Рэн (футбольны клюб)
францускі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Рэн» (па-француску: Stade Rennais Football Club) — францускі футбольны клюб з гораду Рэну. Клюб быў заснаваны ў 1901 годзе. Двухразовы ўладальнік Кубка Францыі. Свае хатныія матчы клюб праводзіць на стадыёне «Рут дэ Ляр’ен», які месьціцца ў межах гораду. Уладальнікам клюбу ёсьць бізнэсовец Франсўа Піно.
Рэн | ||||||
![]() | ||||||
Поўная назва | Stade Rennais Football Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1901 | |||||
Горад | Рэн, Францыя | |||||
Стадыён |
Рут дэ Ляр’ен Умяшчальнасьць: 31 127 | |||||
Кіраўнік | Groupe Artémis[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Ліга 1 | |||||
· 2023—2024 | 10 месца | |||||
| ||||||
![]() Афіцыйны сайт |
Клюб зьяўляецца адным з самых вядомых футбольных клюбаў у рэгіёне Брэтань, разам зь іншым брэтонскім клюбам «Нант». Матчы паміж клюбамі лічыцца лякальным дэрбі й мае назоў дэрбі Брэтані. «Рэн» зьяўляецца адным з чальцоў-заснавальнікаў першага дывізіёну францускага футболу, аднак «Рэн» ніколі не станавіўся пераможцам галоўнага францускага футбольнага першынства. Найлепшым вынікам каманды зьяўляецца 4 месца, якога клюб дасягаў чатыры разы, апошнім разам у сэзоне 2023—2024 гадоў. У 2010 годзе Фэдэрацыя футболу Францыі вызнала акадэмію «Рэна» найлепшай у краіне[1].