Рэал Вальядалід
гішпанскі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Рэа́л Вальядалі́д» (па-гішпанску: Real Valladolid Club de Fútbol, S.A.D.) — прафэсійны гішпанскі футбольны клюб з гораду Вальядалід, які знаходзіцца ў аўтаномнай супольнасьці Кастылія і Леон. Клюб быў заснаваны 20 чэрвеня 1928 году, хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Нуэва Хасэ Сарыльля», умяшчальнасьцю 26 512 месцаў. У сьпісе клюбаў Ля Лігі ўсіх часоў займае 14 радок.
Рэал Вальядалід | |
![]() | |
Поўная назва | Real Valladolid Club de Fútbol, S.A.D. |
---|---|
Заснаваны | 1928 |
Горад | Вальядалід, Гішпанія |
Стадыён |
Нуэва Хасэ Сарыльля Умяшчальнасьць: 26 512 |
Кіраўнік | Раналду[d] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Ля Ліга |
· 2023—2024 | Сэгунда, 2 месца (падвышэньне) |
![]() Афіцыйны сайт |
На рахунку клюбу маецца перамога ў Кубку Гішпанскай лігі ў сэзоне 1983—1984 гадоў, выхад у кваліфікацыю Кубка ўладальнікаў кубкаў у сэзоне 1989—1990 гадоў, выхад у першы раўнд Кубка УЭФА ў сэзоне 1984—1985 гадоў, у другі раўнд Кубка УЭФА ў сэзоне 1997—1998 гадоў, шостае месца ў чэмпіянаце ў сэзоне 1962—1963 гадоў. «Рэал Вальядалід» правёў больш за 39 сэзонаў у Ля Лізе, больш за 30 сэзонаў у другім і 9 сэзонаў у трэцім дывізіёне. Асноўнымі колерамі клюбу зьяўляюцца белы й фіялетавы. На эмблеме клюбу намаляваныя чырвона-залаты герб Вальядаліду, колеры клюбу й карона, якая сымбалізуе каралеўскае заступніцтва.