From Wikipedia, the free encyclopedia
Рыго́р Максі́мавіч Астро́ўскі (1890, в. Востраў Пінскага павету — 1974) — грамадзкі дзяяч, адзін з кіраўнікоў Палескага паўстаньня ў 1918—1919 гадах, удзельнік 1-й сусьветнай і грамадзянскай войнаў.
Нарадзіўся ў в. Востраў Пінскага павету. З 1914 — член партыі левых эсэраў, з 1918 — у РКП(б). Дэлегат II, IV, V зьездаў Усерасейскіх Саветаў. У лістападзе 1917 — загадчык зямельнага аддзелу Палескага павятовага рэўкаму ў Лунінцы. На I зьездзе Саветаў Пінскага павету зацьверджаны наркамам земляробства павету. З прыходам нямецкіх войскаў пераехаў у Смаленск.
Старшыня Старшыня Палескага ваенна-рэвалюцыйнага камітэту ў Лунінцы з канца сьнежня 1918 году.
У 1930-я гады працаваў памочнікам галоўнага пракурора транспарту СССР, пражываў у Маскве.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.