![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/95/The_instance_Sinodal%2560niy_of_Pravda_Ruskaya_page_1_1.jpg/640px-The_instance_Sinodal%2560niy_of_Pravda_Ruskaya_page_1_1.jpg&w=640&q=50)
Руская Праўда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Руская Праўда (стар.-руск. правда роусьская, альбо правда рускаа, тут «праўда» у значэньні лац. Iustitia, грэч. Δικαίωμα) — зборнік прававых нормаў Кіеўскай Русі, датаваны рознымі гадамі, пачынаючы з 1016 году. Зьяўляецца асноўнай пісьмовай крыніцай рускага права. Зьвязаны з Яраславам Мудрым.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/95/The_instance_Sinodal%60niy_of_Pravda_Ruskaya_page_1_1.jpg/640px-The_instance_Sinodal%60niy_of_Pravda_Ruskaya_page_1_1.jpg)
Помнік ўкраінскага мовы[1][2]. З усіх вядомых помнікаў ХІ ст. спэцыфічныя рысы ўкраінскага мовы ў найбольшай ступені праявіліся ў «Рускай праўдзе»[3].
Першаадкрывальнікам Рускай Праўды для гістарычнай навукі зьяўляецца Васіль Тацішчаў, які выявіў Кароткую яе рэдакцыю.
Руская Праўда ўтрымлівае нормы крымінальнага, спадчыннага, гандлёвага і працэсуальнага заканадаўства; зьяўляецца галоўнай крыніцай прававых, сацыяльных і эканамічных адносін Старажытнарускай дзяржавы.