Рома Рым
італьянскі футбольны клюб з Рыму / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Ро́ма» (па-італьянску: Associazione Sportiva Roma) — італьянскі футбольны клюб з гораду Рым. Клюб быў заснаваны ў выніку зьліцьця некалькіх футбольных клюбаў гораду ў 1927 годзе. «Рома» гуляе ў Сэрыі A з часоў свайго заснаваньня, але толькі адзін сэзон у пачатку 1950-х яны вымушаны былі прапусьціць, бо вылецелі ў Сэрыю Б.
Рома | ||||||
Поўная назва | Associazione Sportiva Roma (A.S. Roma) | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 22 ліпеня 1927 | |||||
Горад | Рым, Італія | |||||
Стадыён |
Стадыё Алімпіка Умяшчальнасьць: 70 634 | |||||
Прэзыдэнт | Дэн Фрыдкін[d] | |||||
Кіраўнік | NEEP Roma Holding[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Сэрыя А | |||||
· 2023—2024 | 6 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы asroma.com |
«Рома» перамагала ў італьянскім чэмпіянаце тройчы, у сэзонах 1941—1942, 1982—1983 і 2000—2001 гадоў, а таксама дзевяць разоў станавілася ўладальнікам Кубка Італіі й двойчы Супэркубка краіны. Пераможцы Лігі Канфэрэнцыяў УЕФА 2022—2023 гадоў. Клюб двойчы «Рома» выходзіла ў фіналы эўрапейскіх кубкаў: Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў у 1984 годзе, але там яна атрымала паразу ў сэрыі пэнальці ад «Лівэрпулу», і Кубка УЭФА ў 1991 годзе, саступіўшы «Інтэру».
Хатнія гульні ў цяперашні час клюб праводзіць на «Стадыё Алімпіка», які яны падзяляюць са сваім асноўным супернікам клюбам «Ляцыё». Маючы ўмяшчальнасьць большую за 72 тысячы гледачоў, стадыён зьяўляецца другім па велічыні ў Італіі, саступаючы толькі мілянскаму «Сан-Сыра». У верасьні 2009 году кіраўніцтва клюбу абвесьціцла пра пляны будаўніцтва новага стадыёну ў заходнім прыгарадзе Рыму. Ягоны дызайн быў складзены па ўзоры ангельскіх футбольных стадыёнаў[1].