суб’ект Расейскай Фэдэрацыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Расто́ўская во́бласьць (па-расейску: Ростовская область) — вобласьць на поўдні Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Растоў-на-Доне, які зьяўляецца буйным прамысловым, культурным і навуковым цэнтрам, а таксама важным траспартным вузлом і мае марскі порт. Вобласьць уваходзіць у Паўднёвую фэдэральную акругу. На поўначы мяжуе з Варонескай вобласьцю, на поўдні з Краснадарскім і Стаўрапальскім краямі й рэспублікай Калмыкія, на захадзе — з Украінай, а на ўсходзе — з Валгаградзкай вобласьцю. У 2007 годзе Банкам Расеі была зроблена памятная манэта, прысьвечаная Растоўскай вобласьці.
Растоўская вобласьць | |
Ростовская область | |
Герб | Сьцяг |
Гімн | Ускалыхнуўся, усхваляваўся праваслаўны Ціхі Дон[d] |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | Расея |
Статус | вобласьць |
Уваходзіць у | Паўднёвая фэдэральная акруга Паўночна-Каўказкі эканамічны раён |
Адміністрацыйны цэнтар | Растоў-на-Доне |
Дата ўтварэньня | 13 верасьня 1937 |
Губэрнатар | Васіль Голубеў |
Насельніцтва (2010) | 4 279 179[1] (6-е месца) |
Шчыльнасьць | 42,4 чал./км² |
Плошча | 100 967 км² (33-е месца) |
Месцазнаходжаньне Растоўскай вобласьці | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +4 |
Код ISO 3166-2 | RU-ROS |
Тэлефонны код | 863 |
Код аўтам. нумароў | 61, 161 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Адлегласьць па прамой ад Масквы складае 756 км. На тэрыторыі вобласьці працякае адна з найбуйнейшых рэкаў Эўропы — Дон, разьмешчана Цымлянскае вадасховішча аб’ёмам у 24 млрд м³. Суднаходныя асноўныя прытокі Дона ёсьць рэкі Северскі Данец і Маныч. Азёры займаюць толькі 0,4% тэрыторыі вобласьці. Частка гідраэнэргетычнага патэнцыялу рэалізуецца на Цымлянскай ГЭС у памеры 630 млн кВт·г.
Мінэральная сыравіна ўключае групу паліўна-энэргетычных рэсурсаў, сярод якіх ёсьць каменныя вуглі Ўсходняга Данбасу, у асаблівасьці антрацыт, самы лепшы ў сьвеце па калярыйнасьці. Распрацоўваюцца радовішча нярудных сыравінаў для мэталюргіі й вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў. Разьведаныя запасы газу ацэньваюцца ў 56,2 млрд м³. Маюцца таксама радовішча жалезнай руды, флюсавых вапнякоў, будаўнічых матэрыялаў, паваранай солі, прыроднага газу.
Лясны фонд вобласьці нязначны, прадстаўлены на 2,8% тэрыторыі большай часткай лясамі, якiя выконваюць водаахоўную функцыі.
Вобласьць ўтворана 13 верасьня 1937 году шляхам выдзяленьня з Азова-Чарнаморскага краю. Раёны вобласьці былі ўтвораны з існавалых на той час акругаў: Данецкай, Данской, Сальскай, Паўночна-Данской, Таганроскай й Шахцінска-Данецкай. Першым кіраўніком вобласьці быў прызначаны відны дзяяч ЧК, ОГПУ, НКУС Яфім Еўдакімаў.
Колькасьць сталага насельніцтва Растоўскай вобласьці на 2009 год склала 4241,8 тысячы чалавек. Шчыльнасьць насельніцтва складае 42,1 чал/км² (2009), удзельная вага гарадзкога насельніцтва — 66,9% (2009). Большасьць насельніцтва складаюць расейцы. Таксама ў вобласьці пражываюць украінцы (2,7%), армяне (2,5%, большасьць у Мясьнікоўскім раёне й Растове-на-Доне). Беларусы складаюць нязначную частку насельніцтва ў памеры 16 493 чалавекі.
На тэрыторыі вобласьці разьвіты аграрная прамысловасьць, харчова-перапрацоўчая прамысловасьць, цяжкае й сельскагаспадарчае машынабудаваньне, вугальная прамысловасьць, аўтамабілебудаваньне. Галоўнае багацьце вобласьці — ейныя глебавыя рэсурсы. У агульнай структуры зямлі чарназёмы складаюць амаль 65%.
Больш за 60% валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі вобласьці вырабляецца ў галінах расьлінаводзтва. Першараднае значэньне ў ягонай структуры мае збожжавая гаспадарка, пад якім занята каля паловы пасяўных плошчаў. Галоўная збожжавая культура ёсьць азімая пшаніца. Шырока распаўсюджаны пасевы кукурузы, рысу, проса, грэчкі й іншых крупяных культураў, а таксама соі.
Вядучай тэхнічнай культурай зьяўляецца сланечнік. На прамысловай аснове створана садоўніцтва й вінаградарства. Вялікія плошчы занятыя пад агародніцтва. У жывёлагадоўлі вобласьць спэцыялізуюцца па малочным і мясным кірунку, авечкагадоўлі, конегадоўлі й птушкагадоўлі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.