літоўскі шляхціч From Wikipedia, the free encyclopedia
Пётар Весялоўскі (? — па 10 верасьня 1619[2]) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падскарбі дворны (1590—1598), маршалак надворны (1598—1615) і вялікі літоўскі (з 1615).
Надмагільле Пятра Весялоўскага | |
Герб «Агончык» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | невядома |
Памёр | 1619 |
Пахаваны | |
Род | Весялоўскі |
Бацькі | Пётар Весялоўскі Кацярына з Валовічаў |
Жонка | Соф’я зь Любамірскіх |
Дзеці | Крыштап |
Дзейнасьць | дзяржаўны дзяяч |
Трымаў Тыкоцінскае і Ковенскае (з 1592) і Васількаўскае (з 1603) староствы.
Прадстаўнік шляхецкага роду Весялоўскіх гербу «Агончык» зьменены, сын Пятра і Кацярыны з Валовічаў. Атрымаў адукацыю ў нямецкіх рэфармацыйных унівэрсытэтах, пазьней перайшоў у каталіцтва.
Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў, у тым ліку каралеўскага сакратара. Быў адным з 6 прадстаўнікоў ад шляхецкага стану на канвакацыйным сойме 1573.
Збудаваў у Беластоку палац паводле праекту архітэктара Якуба Брэтвуса. Меў летнюю рэзыдэнцыю ў вёсцы Каменная каля Дубровы Беластоцкай. Фундаваў мураваны Фарны касьцёл ў Беластоку, а таксама касьцёл у Старой Каменнай. Апошні ў наш час зьяўляецца найстарэйшым драўляным збудаваньнем Падляшша.
У 1579 ажаніўся з Соф’яй Любамірскай, у шлюбе зь якой меў сына Крыштапа.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.