муніцыпальны раён у Комі (Расея) From Wikipedia, the free encyclopedia
Пячорскі раён (па-расейску: Печорский район, комі-зыр. Печора район) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.
Пячорскі раён | |
рас. Печорский район, комі-зыр. Печора район | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | раён |
Уваходзіць у | рэспубліку Комі |
Адміністрацыйны цэнтар | Пячора |
Улучае | 10 сельскіх[1] і 4 мескіх паселішчы |
Дата ўтварэньня | 1949 |
Глава адміністрацыі | Ігар Бабкоў |
Афіцыйныя мовы | расейская, комі-зыранская |
Насельніцтва | 57 700 чал. |
Нацыянальны склад | расейцы, комі-зыране |
Канфэсійны склад | праваслаўныя |
Плошча | 28 900 км² |
Месцазнаходжаньне Пячорскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +4 |
Тэлефонны код | +7 82142 |
Код аўтам. нумароў | 11, 111 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Раён разьмешчаны на паўночным усходзе Комі. Мяжуе зь Інцінскай і Ўсінскай мескімі акругамі, Іжэмскім, Саснагорскім, Вуктыльскім раёнамі рэспублікі Комі, а таксама зь Бярозаўскім раёнам Ханты-Мансійскае АА.
З 18 стагодзьдзя да 1891 году тэрыторыя раёну ўваходзіла ў Пустазёрскі, а потым у Мезенскі паветы Архангельскае губэрні Расейскае імпэрыі. Пасьля на тэрыторыі раёну існаваў асобны Пячорскі павет.
22 жніўня 1921 году тэрыторыя раёну ўвайшла ў новаўтвораную Аўтаномную Вобласьць Комі (Зыранаў), амаль праз год тэрыторыя сучаснага Пячорскага раёну ўвайшла ў склад Іжма-Пячорскага павету, які ў 1929 годзе набыў статус раёну. З 1936 году тэрыторыя раёну ўваходзіла ў склад Вусьць-Усінскага раёну Пячорскае акругі, празь пяць гадоў з раёну вылучаны Кожвінскі раён. У кастрычніку гэтага ж году акруга скасавана. 27 красавіка 1959 году Кожвінскі й Вусьць-Усінскі раёны аб'яднаны ў Пячорскі раён. У 1963 году горад Пячора вылучаны з складу раёну, стаўшы горадам рэспубліканскага падпарадкаваньня Комі АССР, застаючыся пры гэтым адміністратыўным цэнтрам раёну. У 1974 і 1975 гадох з тэрыторыі раёну вылучаны тэрыторыі, зь якіх былі ўтвораны Ўсінскі й Вуктыльскі раёны адпаведна.
У 1989 годзе раён скасоўваецца і яго тэрыторыя пераходзіць у непасрэднае падпарадкаваньне Пячорскаму мескаму савету народных дэпутатаў. У 1998 годзе з гэтай тэрыторыі ўтворана муніцыпальнае ўтварэньне «Горад Пячора и падпарадкаваная яму тэрыторыя». З 2006 году ў выніку ўсерасейскае адміністратыўнае рэформы муніцыпальнае ўтварэньне пераўтворана ў муніцыпальны раён «Пячора».
Насельніцтва раёну складае 57 728, большасьць зь якіх складаюць расейцы й комі. Большасьць вернікаў — праваслаўныя.
У склад раёну ўваходзяць 10 сельскіх і 4 мескіх паселішчаў.
Назва | Адміністрацыйны цэнтар |
---|---|
Азёрнаўскае с/п | п. Азёрны |
Зяленаборскае с/п | п. Зяленаборск |
Ізьяюскае м/п | пгт Ізьяю |
Каджэромскае с/п | п. Каджэром |
Кедравашорскае с/п | п. Кедравы Шор |
Кожвінскае м/п | пгт Кожва |
Косьюскае с/п | п. Косью |
Краснаягскае с/п | п. Красны Яг |
Прыўральскае с/п | с. Прыўральскае |
Пуцеецкае м/п | пгт Пуцеец |
Пячорскае м/п | г. Пячора |
Сакалоўскае с/п | с. Сакалова |
Сыньскае с/п | п. Сыня |
Чыкшынскае с/п | п. Чыкшына |
Праз раён праходзяць лініі Паўночнае чыгункі, якая зьвязвае Пячору з пасёлкамі Кожва, Чыкшына, Каджэром і Сыня, а таксама зь іншымі гарадамі Комі. Ад пасёлку Сыня адыходзіць чыгуначнае адгалінаваньне ўва Ўсінск.
Аўтамабільнымі дарогамі мясцовага ўзроўню горад Пячора злучаны з паселішчамі раёну, а таксама з паселішчамі Вуктыльскага, Саснагорскага раёну і Ўсінскае мескае акругі. Буйных аўтамаґістраляў, якія зьвязвалі б раён з цэнтральнымі раёнамі Комі, няма.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.