From Wikipedia, the free encyclopedia
Пэктынавыя рэчывы або пэктыны (ад стар.-грэц. πηκτός[1] — зацьвярдзелы, зьмерзлы) — поліцукрыды, утвораныя рэшткамі галоўным чынам галяктуронавай кісьлі. Прысутнічаюць ва ўсіх вышэйшых расьлінах, асабліва шмат у садавіне і ў некаторых водарасьцях. Пэктыны, зьяўляючыся структурным элемэнтам расьлінных тканак, спрыяюць падтрыманьню ў іх тургора, павялічваюць засухаўстойлівасьць расьлінаў, ўстойлівасьць гародніны і садавіны пры захоўваньні. Выкарыстоўваюцца ў харчовай прамысловасьці — у якасьці структурастваральнікаў (гелестваральнікаў), загушчальнікаў, а таксама ў мэдычнай і фармацэўтычнай прамысловасьці — у якасьці фізыялягічна актыўных рэчываў з карыснымі для арганізму чалавека ўласьцівасцямі. У прамысловых маштабах атрымліваюць пэктынавыя рэчывы ў асноўным зь яблычных і / або цытрусавых выцісканак, жамерынаў цукровых буракоў, сланечніка. Іншыя віды расьліннай сыравіны ня маюць асаблівага прамысловага і прыкладнога значэньня.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.