![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/43/Andrej_Kiska_in_Senate_of_Poland.jpg/640px-Andrej_Kiska_in_Senate_of_Poland.jpg&w=640&q=50)
Прэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2014 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэзыдэ́нцкія вы́бары ў Слава́ччыне 2014 го́ду — чацьвертыя ўсенародныя выбары ў гісторыі сувэрэннай Славацкай Рэспублікі, якія праходзілі 15 сакавіка (1-ы тур) і 29 сакавіка (2-і тур)[1].
Хуткія факты Кандыдат, Андрэй Кіска ...
← 2009 ![]() 2019 → | ||||
Прэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне | ||||
15 і 29 сакавіка | ||||
![]() |
![]() | |||
Кандыдат | Андрэй Кіска | Робэрт Фіца | ||
Партыя | незалежны | Курс — сацыяльная дэмакратыя | ||
Галасоў выбаршчыкаў | 1 307 065 | 893 841 | ||
Адсотак | 59,38% | 40,61% | ||
![]() Вынікі другога туру паводле раёнаў |
Закрыць
У 1-м туры ўзялі ўдзел 14 кандыдатаў, сярод якіх 7 беспартыйных. У другі тур прайшлі кандыдат ад партыі Курс — сацыяльная дэмакратыя Робэрт Фіца (з 28% галасоў) і філянтроп і прадпрымальнік Андрэй Кіска (24%). У другім туры перамог Андрэй Кіска, набраўшы 59,38% галасоў выбарцаў супраць 40.61% у Фіцы[2].
Дзейны прэзыдэнт Іван Гашпаравіч ня браў удзелу ў выбарах, паколькі абмежаваны двума тэрмінамі[3].