From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэзыдэ́нт Слава́ччыны — кіраўнік дзяржавы ў Славаччыне, якія ажыцьцяўляе ў асноўным цырыманіяльныя функцыі, у прыватнасьці, прызначае прэм’ер-міністра.
Упершыню пасада прэзыдэнта зьявілася ў Першай Славацкай рэспубліцы ў пэрыяд Другой сусьветнай вайны. Першым і адзіным прэзыдэнтам быў з 26 кастрычніка 1939 па красавік 1945 году Ёзэф Ціса.
Пасьля распада Чэхаславаччыны паўнамоцтвы прэзыдэнта прыняў на сябе прэм’ер-міністар Уладзімір Мэч’яр, пасьля чаго Міхал Ковач быў абраны прэзыдэнтам на пяцігадовы тэрмін парлямэнтам. Калі пасьля сканчэньня яго паўнамоцтваў парлямэнт ня змог абраць яго пераемніка, абавязкі прэзыдэнта прынялі прэм’ер-міністар і сьпікер парлямэнту. Пасьля таго, як парлямэнт цягам году ня змог узгадніць кандыдатуру прэзыдэнта, былі ўнесены папраўкі ў канстытуцыю, паводле якіх прэзыдэнт абіраецца ўсеагульным галасаваньнем на пяцігадовы тэрмін па сыстэме двух тураў. Для перамогі неабходна атрымаць 50% галасоў.
Рэзыдэнцыяй прэзыдэнта Славаччыны зьяўляецца збудаваны ў 1760 годзе Палац Грасалкавічаў.
Прэзыдэнт | Уступіў на пасаду | Пакінуў пасаду | ||
---|---|---|---|---|
1 | Міхал Ковач | 2 сакавіка 1993 | 2 сакавіка 1998 | |
2 | Рудальф Шусьцер | 15 чэрвеня 1999 | 15 чэрвеня 2004 | |
3 | Іван Гашпаравіч | 15 чэрвеня 2004 | 15 чэрвеня 2014 | |
4 | Андрэй Кіска | 15 чэрвеня 2014 | 15 чэрвеня 2019 | |
5 | Зузана Чапутава | 15 чэрвеня 2019 |
Прэм’ер-міністар і сьпікер парлямэнту, якія выконвалі абавязкі прэзыдэнта:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.