From Wikipedia, the free encyclopedia
Палац Грасалкавічаў (па-славацку: Grasalkovičov palác, па-вугорску: Grassalkovich-kastély) — палац XVIII стагодзьдзя ў Браціславе, цяпер — рэзыдэнцыя прэзыдэнта Славаччыны.
Палац пабудаваны ў 1760 годзе на замову графа Антона Грасалкавіча, дарадца імпэратрыцы Марыі Тэрэзыі. У XVIII стагодзьдзі палац быў папулярным месцам сустрэчаў вугорскай арыстакратыі. Тут даваў канцэрты капэльмайстар князя Эстэрхазі Ёзэф Гайдн.
У 1897—1919 гадах палац быў рэзыдэнцыяй эрцгерцага Фрыдрыха Аўстрыйскага, у савецкі пэрыяд тут працаваў першы сакратар ЦК КПЧ Клемэнт Готвальд.
Пасьля падзелу Чэхаславаччыны палац стаў рэзыдэнцыяй прэзыдэнта краіны і часта называецца Прэзыдэнцкім палацам.
Палац Грасалкавічаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.